Аляксей Васільевіч Мацвееў (н. 23.05.1938, Мінск), геолаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; чл.-кар. з 1991), доктар геолага-мінералагічных навук (1977), прафесар (1990). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1998).
Даследаванні па праблемах ледніковага літа- і морфагенезу, дынамікі ледніковых покрываў, заканамернасцях фарміравання рэльефу і антрапагенавага чахла Беларусі, сучаснай геадынамікі, лакалізацыі залежаў карысных выкапняў.
Аўтар каля 400 навуковых прац, у т.л. 23 манаграфій і кніг.
Дзяржаўная прэмія БССР 1986 г. за распрацоўку і ўкараненне навуковых асноў геалогіі антрапагену і геамарфалогіі ў практыку геолагаразведачных работ Беларусі.
Узнагароджаны медалямі.