Анатолій Арсеньевіч Міхайлаў (н. 27.05. 1939, г. Заметчына, Пензенскай вобл., Расія), філосаф. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991; чл.-кар. з 1989), доктар філасофскіх навук (1986), прафесар (1988). Член Еўрапейскай Акадэміі навук і мастацтваў (Зальцбург, Аўстрыя, 1993).
Навуковыя даследаванні ў галіне гісторыі філасофіі, сучаснай заходняй філасофіі і метадалогіі гуманітарных ведаў. Прааналізаваў радыкальныя пераўтварэнні, якія адбываліся ў філасофіі ХХ стагоддзя ў сувязі з узнікненнем і развіццём філасофіі жыцця, фенаменалогіі, экзістэнцыялізму, фундаментальнай анталогіі і герменеўтыкі.
Аўтар звыш 60 навуковых прац, у т.л. 2 манаграфій.
Узнагароджаны Камандорскім крыжам Ордэна "За заслугі перад Літвой", медалём.