Анатолій Мікалаевіч Міхайлаў (н. 03.11.1936, в. Індыкова, Віцебскага р-на), вучоны ў галіне медыцынскай рэнтгенарадыялогіі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003; чл.-кар. з 1996), доктар медыцынскіх навук (1961), прафесар (1980).
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў: распрацоўка новых тэхналогій рэнтгенадыягностыкі сардэчна-сасудзістай сістэмы і стрававальнага апарату. Правёў рэнтгеналагічныя і комплексныя даследаванні функцыянальнага стану страўнікава-кішачнага тракту ў эксперыменце на жывёлах і ў чалавека, якія дазволілі ўстанавіць асноўныя заканамернасці ў развіцці парушэнняў функцый стрававальнага апарату. Распрацаваў спосабы даследавання страўніка і ацэнкі яго функцыянальнага стану, вывучаны механізмы развіцця дыскінезій і прапанаваны шляхі іх лекавай карэкцыі. Распрацаваў камп’ютарныя дыягнастычныя сістэмы, сродкі медыцынскай візуалізацыі.
Аўтар звыш 500 навуковых прац, у т.л. 30 манаграфій, 35 вынаходстваў і патэнтаў.
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1992 г. за цыкл прац па праблемах сасудзістай паталогіі.