Пётр Георгіевіч Нікіценка (н. 02.01.1943, в. Жыгалава, Віцебскага р-на), вучоны-эканаміст. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000; чл.-кар. з 1994), доктар эканамічных навук (1991), прафесар (1991).
Навуковыя працы ў галіне нацыянальнай бяспекі, дзяржаўнага кіравання і будаўніцтва, навукова-тэхнічнага, інавацыйнага развіцця, павышэння эфектыўнасці накаплення капіталу, фондаў і інтэнсіфікацыі грамадскай вытворчасці. Даследаванні па праблемах накаплення і эфектыўнасці грамадскага ўзнаўлення з пазіцыі эканамічнай узаемасувязі прыроды, чалавека і грамадства з’яўляюцца ўкладам у распрацоўку тэорыі, метадалогіі і методыкі ўстойлівага развіцця ў рэгіянальна-галіновым аспекце. Распрацаваў эканоміка-матэматычную макрамадэль грамадскага ўзнаўлення ноасфернай арыентацыі, якая адлюстроўвае адзінства прыроднай (экалагічнай), матэрыяльнай і нематэрыяльнай (сацыяльнай) сфер грамадскага ўзнаўлення.
Аўтар больш за 500 навуковых прац, у т.л. 33 манаграфій.
Прэмія акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы 2001 г.
Узнагароджаны медалямі.