Ігар Дзмітрыевіч Валатоўскі (н. 25.10.1939, Мінск), вучоны-біяфізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; чл.-кар. з 1986), доктар біялагічных навук (1980), прафесар (1990). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1999).
— Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1962).
— З 1964 г. у лабараторыі біяфізікі і ізатопаў АН БССР (з 1974 г. Інстытут фотабіялогіі НАН Беларусі).
— З 1983 г. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1984-1985 гг. в.а. дырэктара, у 1985-2010 гг. дырэктар Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі, адначасова з 1988 г. прафесар Белдзяржуніверсітэта.
— З 1997 г. віцэ-прэзідэнт НАН Беларусі, з мая па кастрычнік 2001 в.а. Прэзідэнта НАН Беларусі.
— З 2002 г. акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Работы ў галіне мембраннай біяфізікі, фотабіялогіі, геномікі і пратэоміка. Ім вывучаны заканамернасці біялагічнага дзеяння святла на ўзроўні мембранных структур раслінных і жывёльных сістэм і сфармулявана канцэпцыя аб структурна-мембранным кантролі фотабіялагічных працэсаў у клетцы на прыкладзе функцыянавання фотарэцэптарнага і фотасінтэтычнага апаратаў, якая атрымала ўсебаковае эксперыментальнае абгрунтаванне ў яго даследаваннях і працах іншых аўтараў і паклала аснову новаму арыгінальнага кірунку. Ім распрацаваны таксама універсальныя схемы трансфармацыі ў клетцы слабых фізічных і хімічных сігналаў у біялагічны эфект, які рэалізуецца з удзелам іёнаў кальцыя і цыклічных монануклеатыдаў.
Аўтар больш за 300 навуковых прац, у т.л. 4 манаграфій, вучэбнага дапаможніка.
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1992 г. за цыкл работ "Люмінесцэнцыя бялкоў і яе выкарыстанне ў навуковых даследаваннях і практыцы". Прэмія акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы 2001 г.
Узнагароджаны Ордэнам Пашаны (2009), медалямі.