Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

АРЦЕМ'ЕЎ Валянцін Міхайлавіч

Валянцін Міхайлавіч Арцем'еў (н. 15.05.1934, г. Масква, Расія), вучоны ў галіне тэхнічных навук. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989), доктар тэхнічных навук (1974), прафесар (1976). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР(1977).

Навуковыя працы ў галіне статыстычнай дынамікі сістэм аўтаматычнага кіравання. Распрацаваў тэорыю дынамічных сістэм з выпадковымі зменамі структуры і ўжыў яе да абгрунтавання прынцыпаў пабудовы, аналізу і праектавання сістэм кіравання лятальнымі апаратамі і адаптыўнымі робатамі ва ўмовах змены характарыстык навакольнага асяроддзя.

Аўтар каля 100 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій, 1 падручніка, 13 вынаходак.

Узнагароджаны ордэнам "За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР" III ступені (1978), медалямі.

Асноўныя працы:

  1. Теория динамических систем со случайными изменениями структуры. Мн.: Вышэйшая школа, 1979.
  2. Оптимизация динамических систем со случайной структурой. М.: Наука, 1980 (совм. с И.Е.Казаковым).
  3. Локационные системы роботов. Мн.: Вышэйшая школа, 1988.
  4. Анализ систем случайной структуры. М.: Наука, 1993 (совм. с И.Е.Казаковым, В.А.Бухалевым).
  5. Реконструкция динамических изображений в томографии процессов. Мн.: Изд. центр БГУ, 2004 (совм. с А.О. Наумовым, Г.-Р. Йенишем).
  6. Обработка изображений в пассивных обзорно-поисковых оптико-электронных системах / Ин-т приклад. физики НАН Беларуси. Минск: Беларус. навука, 2014. (совм. с А.О. Наумовым, Л.Л. Коханом).