Уладзімір Андрэевіч Бабкоў (н. 22.02.1939, ст. Салтанаўка, Жлобінскага р-на, Гомельскай вобл.), гісторык, палітолаг. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989), доктар гістарычных навук (1978), прафесар (1983). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1999).
Асноўныя працы па праблемах гісторыі, партыйнага будаўніцтва КПСС і КПБ, паліталогіі і рэгіянальнай палітыкі. Даследчык у галіне гісторыі і паліталогіі, у прыватнасці, праблем жыццядзейнасці КПСС і яе складовай часткі КПБ, гісторыі стварэння і функцыянавання ў сучасным беларускім грамадстве іншых палітычных партый і рухаў. Шэраг работ прысвечаны аналізу характару палітычных працэсаў у сучасным беларускім грамадстве, разгляду праблем узаемадзеяння ўлады і насельніцтва, стварэння эфектыўнай сістэмы дзяржаўнага будаўніцтва; раскрываецца змест беларускай нацыянальнай ідэі і ідэалогіі дзяржавы, даецца навуковы аналіз стану і перспектыў развіцця беларуска-расійскіх адносін.
Аўтар звыш 150 навуковых прац, у тым ліку 14 індывідуальных і калектыўных манаграфій.