Аляксандр Мікалаевіч Булыка (н. 18.03.1935, в. Селішча, Навагрудскага р-на, Гродзенскай вобл.), філолаг. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994), доктар філалагічных навук (1981), прафесар (1992).
Даследуе гісторыю беларускай літаратурнай мовы. Распрацаваў пытанні гістарычнай лексікалогіі беларускай мовы, старабеларускай фанетыкі, марфалогіі і арфаграфіі, асаблівасці мовы выданняў Ф.Скарыны. Усебакова даследаваў лексічныя запазычанні беларускай мовы, вывучана іх семантыка, этымалогія, словаўтваральная здольнасць, спосабы фанетычнай, марфалагічнай і семантычнай адаптацыі.
Аўтар звыш 300 навуковых прац, у т.л. 10 манаграфій, аўтар і суаўтар 17 слоўнікаў, у т.л. "Гістарычнага слоўніка беларускай мовы" (вып.1-28, 1982-2008).
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1998 г.