Надзея Іванаўна Дубавец (н. 27.03.1954, г. Сольцы, Наўгародскай вобл., Расія) – вучоны ў галіне генетыкі, цытагенетыкі і біятэхналогіі раслін. Член-карэспандэнт (2017), доктар біялагічных навук (2012), дацэнт (2010).
Даследаванні ў галіне эвалюцыйнай генетыкі і эксперыментальнай цытагенетыкі раслін. Падцвердзела ў эксперыменце і даследавала ў дынаміцы раней нявывучаны працэс мікраэвалюцыйнай дыферэнцыяцыі поліплоідных відаў травы шляхам фарміравання рэкамбінаваных геномаў. Атрымала эксперыментальныя доказы фарміравання гібрыдных зон-актыўных цэнтраў відаўтварэння ў месцах сумеснага вырастання тетраплоідных амфідіплоідаў з наяўнасцю агульнага геному, што дазваляе прагназаваць кірунак эвалюцыйных працэсаў у прыродных сімпатрычных папуляцыях травы. Распрацавала эфектыўны спосаб атрымання мейатычных рэкамбінацый паміж філагенетычна аддаленымі дыплоіднымі геномамі травы, які пашырае магчымасці пераносу каштоўных генаў дзікіх суродзічаў у геном культурных раслін. Стварыла ўнікальныя серыі ліній тэтраплоідных і замешчаных гексаплоідных трыцікале, якія ўкаранёны ў навуковую практыку і селекцыйны працэс устаноў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі і выкарыстоўваюцца для вырашэння тэарэтычных і практычных задач па эксперыментальным пераўтварэнні генетычнай структуры збожжавых культур. У рамках сумесных з селекцыянерамі праектаў распрацавала арыгінальную тэхналогію селекцыі трыцікале на кароткасцябловасць, якая спалучае метады хромасомнай інжынерыі і маркер-асацыяванага адбору, і методыку ДНК-маркіравання трыцікале на ўстойлівасць к перадуборачнаму прарастанню зерня, з выкарыстаннем якіх створаны новыя гатункі трыцікале.
Аўтар больш за 150 навуковых прац, у тым ліку 1 манаграфіі, 2 калектыўных прац, 1 вынаходкі.
Прэмія НАН Беларусі (1993) за лепшую навуковую працу "Стварэнне і цытагенетычнае даследаванне 28-храмасомных пшанічна-жытніх гібрыдаў". Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН ім. акадэміка В.А. Капцюга (2006) за серыю сумесных работ "Рэарганізацыя ядзернага і цытаплазматычнага геномаў пры стварэнні новых формаў травы метадамі біятэхналогіі".