Генадзь Іосіфавіч Гануш (н. 25.08.1938, в. Гута, Уздзенскага раёна, Мінскай вобласці), вучоны-аграном. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1999-2002), доктар эканамічных навук (1998), прафесар (2000).
Навуковыя працы ў галіне эканомікі, арганізацыі і тэхналогій вырошчвання агароднінных культур, агародніннага насенняводства, міжгаспадарчай кааперацыі, інтэграцыі і кіравання. Пад яго кіраўніцтвам распрацавана і ўкаранёна ў практыку канцэпцыя развіцця агародніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама арганізацыйна-эканамічны механізм эфектыўнага функцыянавання ўсяго гароднінапрадуктовага падкомплексу. Распрацоўвае пытанні адаптыўнай інтэнсіфікацыі і канкурэнтнасці аграпрамысловага комплексу, выкарыстання навукова-інавацыйнага патэнцыялу.
Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій.