Аляксандр Фёдаравіч Ільюшчанка (н. 26.05.1956, г. Мінск), вучоны ў галіне парашковай металургіі і кампазіцыйных матэрыялаў. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009), доктар тэхнічных навук (1998), прафесар (2001). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1997).
Аўтар больш за 550 навуковых прац, у тым ліку 17 манаграфій і кніг, 55 вынаходстваў і патэнтаў.
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 2001 г. за працу "Ахоўныя парашковыя пакрыцці: тэорыя, тэхналогія і практыка", прэмія Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2012 г. за выдатныя навуковыя вынікі, атрыманыя ў ходзе сумесных даследаванняў па цыкле работ "Нанаструктурныя парашковыя канструкцыйныя матэрыялы і пакрыцці: праектаванне, сінтэз, апрацоўка і прымяненне".
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2006).