Людміла Фёдараўна Кабашнікава (н. 31.08.1956, д. Прылукі, Мінскага р–на) – вучоны ў галіне біяфізікі і біяхіміі раслін. Член-карэспандэнт (2017), доктар біялагічных навук (2009), дацэнт (2003).
Даследаванні па малекулярна-мембраннай біяфізіцы і біяхіміі культурных раслін, распрацоўцы адаптыўных і дыягнастычных тэхналогій для сельскай гаспадаркі. Устанавіла заканамернасці працэсаў фарміравання і функцыянавання фотасінтэтычным апарата (ФСА) хлебных злакаў на розных узроўнях сістэмнай арганізацыі і этапах антагенетычнага развіцця раслін пры дзеянні стрэсавых фактараў. Распрацавала канцэпцыю павышэння прадуктыўнасці і ўстойлівасці раслін хлебных злакаў на аснове аптымізацыі структурна-функцыянальнага стану ФСА. Выявіла малекулярныя механізмы фарміравання імунітэту сельскагаспадарчых раслін, распрацавала і ўкараніла ў вытворчасць біяфізічныя метады дыягностыкі фітапатагенезу і спосабы аховы раслін у закрытым грунце, інавацыйныя прыёмы перадпасяўной апрацоўкі насення сельскагаспадарчых культур пленкаабразуючымі ахоўна-стымулюючымі саставамі.
Аўтар больш за 270 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 5 патэнтаў.
Прэмія НАН Беларусі (2013) за цыкл прац «Сістэма біясінтэзу хларафіла і фотасінтэтычны апарат як фактары павышэння ўстойлівасці і прадукцыйнасці сельскагаспадарчых культур».