Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

КАМАРОЎ Фадзей Фадзеевіч

Фадзей Фадзеевіч Камароў (н. 20.08.1945, в. Галузы, Чавускага, р-на Магілёўскай вобл.), фізік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996), доктар фізіка-матэматычных навук (1983), прафесар (1984).

Навуковыя даследаванні ў галіне радыяцыйнай фізікі цвёрдага цела, мікраэлектронікі і рэнтгенаўскай оптыкі. Распрацаваў тэарэтычныя асновы фізікі іонна-прамянёвага легіравання матэрыялаў. Прапанаваў тэхналогію стварэння вырабаў электроннай тэхнікі з выкарыстаннем высокаінтэнсіўных іённых пучкоў, распрацаваў новыя метады атрымання звышцвёрдых, зноса - і каразійнастойкіх, каталітычна актыўных матэрыялаў. Прапанаваў фізічныя прынцыпы кіравання пучкамі жорсткіх рэнтгенаўскіх і гама-квантаў, стварыў элементы і сістэмы оптыкі жорсткіх квантаў. Даследаваў спектральна-вуглавыя характарыстыкі выпраменьвання каналіраваных рэлятывісцкіх часціц. Стварыў сістэму скразнога мадэлявання тэхналагічных працэсаў субмікроннай электронікі. Распрацаваў шэраг арыгінальных новых тэхналогій мікра- і нанаэлектронікі. Унёс уклад у станаўленне новых фізіка-тэхналагічных абласцей (глыбокая субмікронная электроніка і нанаэлектроніка, дэфектна-прымесная інжынерыя матэрыялаў, трэкавая нанаэлектронія, фізіка і тэхніка квантаваразмерных структур і прыбораў, структур з вугляроднымі нанатрубкамі).

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у т. л. 15 манаграфій, 42 вынаходстваў.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1998 г. за цыкл работ "Распрацоўка новых метадаў праектавання і развіццё фізіка-тэхналагічных асноў стварэння высокіх тэхналогій вытворчасці канкурэнтназдольных мікраэлектронных вырабаў".

Асноўныя працы:

  1. Tables of Ion Implantation Spatial Distributions. N.Y. etc.: Harwood Academic, 1986 (в соавт.).
  2. Non-destructive Analysis of Solid Surfaces by Ion Beams. N.Y. etc.: Gordon & Breach Science Publishers, 1990 (в соавт.).
  3. Ion Beam Modification of Metals. N.Y.: Taylor & Francis, 1992 (with Curtis P.).
  4. Radiation from Charged Particles in Solids. Berlin: Springer, 1997 (в соавт.).