Сяргей Міхайлавіч Кастраміцкі (н. 26.11.1954, г. Харкаў, Украіна) – вучоны ў галіне радыёфізікі. Член-карэспандэнт (2014), доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1994).
Распрацаваў тэорыю і прынцыпы пабудовы шматпрамянёвых адаптыўных антэнных рашотак, якія выкарыстоўваюцца ў сістэмах перадачы інфармацыі, радыёлакацыі і канцэнтрацыі сверхвысокочастотных (ЗВЧ) электрамагнітных палёў. Вывучыў фізічныя ўласцівасці вядомай з'явы факусоўкі ЗВЧ-энергіі з перавыпраменьваннем на аснове звароту хвалевага фронту, тэарэтычна і эксперыментальна ацаніў перспектывы і спосабы яго практычнага выкарыстання ў задачах накіраванай перадачы ЗВЧ-энергіі, радыёлакацыі і сістэмах перадачы інфармацыі. Вызначыў колькасныя характарыстыкі эфектыўнасці аўтакагерэнтнай прасторавай апрацоўкі сігналаў на вялікіх і звышвялікіх апертурах.
Аўтар больш за 500 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 75 аўтарскіх пасведчанняў.
Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2014).