Сяргей Анатольевіч Красны (н. 23.09.1966, г. Минск) – вучоны ў галіне ўралогіі і анкалогіі. Член-карэспандэнт (2014), доктар медыцынскіх навук (2007), прафесар (2012). Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2009).
Навукова абгрунтаваў, распрацаваў і ўкараніў рэканструктыўна-аднаўленчыя аперацыі па фарміраванні штучнага мачавога пузыра з кішачніка пасля радыкальнай цыстэктаміі, нервазахоўваючыя методыкі аперацый пры пухлінах мачавога пузыра, прастаты і яечка, што значна павысіла якасць жыцця анкалагічных пацыентаў і дазволіла дасягнуць сусветнага ўзроўню вынікаў у лячэнні злаякасных новаўтварэнняў мачапалавых органаў. Распрацаваў новы метад фарміравання кантынентальнага гетэратапічнага рэзервуара пасля цыстэктаміі, укаранёны ў анкалагічных установах Беларусі і за мяжой (Германія). Распрацаваў і ўкараніў у Рэспубліцы Беларусь праграмы скрынінга злаякасных новаўтварэнняў.
Аўтар больш за 550 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, 1 даведачнага і 1 вучэбнага дапаможніка, 25 метадычных рэкамендацый і інструкцый па ўжыванні, 23 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.