Кулак Анатоль Іосіфавіч (н. 05.09.1954, г. Мінск) – хімік. Член-карэспандэнт (2014), доктар хімічных навук (1990), прафесар (2004).
Работы ў галіне электрахіміі і фотакаталіза. Прапанаваў навуковы напрамак – фотаэлектрахімія паўправадніковых гетэраструктур і паўправаднікоў з выяўленай энергетычнай і структурнай неаднароднасцю. У выніку даследавання працэсаў пераносу зарадаў у паўправадніковых гетэраструктурах абгрунтаваў электронную тэорыю фотакаталіза і электракаталіза, якая базуецца на эфектах дынамічнага расшчаплення ўзроўню Фермі ў энергетычна неаднародных сістэмах пры наяўнасці латэральнага электроннага абмену паміж кампанентамі з розным узроўнем структурнай арганізацыі. Прапанаваў новы клас электра - і фотакаталізатараў, перспектыўных для прымянення ў фотакаталітычных сістэмах глыбокай ачысткі вады і газавых асяроддзяў, электрахімічных сэнсарах, метала-гідрыдных акумулятарах і фотаэлектрахімічных пераўтваральніках. Распрацаваў нанаструктурныя кампазіцыйныя матэрыялы з высокай аптычнай селектыўнасцю і эфектыўнасцю пераўтварэння энергіі ў сонечных калектарах і фотавольтаічных сістэмах. Распрацаваў тэхналогію атрымання нанаструктурных субстанцый кальцый-фосфар-прэпаратаў, якія змяшчаюць, новыя метады атрымання нанаструктурных фасфатных і аксідна-гідраксідных біянеарганічных матэрыялаў. Распрацаваў новыя сродкі хімічнай аховы каштоўных і дакументных папер.
Аўтар 320 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій і 42 вынаходстваў.
Узнагароджаны медалём РАН памяці акадэміка М.М. Эмануэля за дасягненні ў галіне хімічнай фізікі (2013 год).