Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

МАЛЯРЭВІЧ Аляксандр Міхайлавіч

Аляксандр Міхайлавіч Малярэвіч (н. 20.11.1962, г. Мінск) – вучоны ў галіне оптыка-электроннага і лазернага прыборабудавання. Член-карэспандэнт (2017), доктар фізіка-матэматычных навук (2009), прафесар (2010).

Навуковыя даследаванні ў галіне распрацоўкі новых аптычных матэрыялаў для кіравання характарыстыкамі выпраменьвання цвёрдацельных лазераў і стварэння на іх аснове оптыка-электронных прыбораў і лазерных сістэм. Пад яго навуковым кіраўніцтвам распрацаваны клас шклокрышталічных матэрыялаў для лазернай тэхнікі, што дазволіла ствараць шырокі спектр лазерных сістэм блізкага інфрачырвонага дыяпазону, генерыруючых імпульсы выпраменьвання працягласцю ад адзінак пікасекунд да дзясяткаў нанасекунд у залежнасці ад патрабаванняў. Распрацаваны ўнікальныя навукова-навучальныя комплексы для вымярэння шэрагу лінейных і нелінейных аптычных характарыстык, аналізу фотапругкіх скажэнняў лазерных элементаў і аптычных матэрыялаў.

Аўтар каля 290 навуковых і вучэбна-метадычных работ, у тым ліку 1 манаграфіі, 9 патэнтаў.

Асноўныя працы:

  1. Твердотельные просветляющиеся среды. Минск, 2008 (в соавт.).
  2. Semiconductor-Doped Glass Saturable Absorbers for Near-Infrared Solid-State Lasers // J. Appl. Physics. 2008. Vol. 103, N 8.
  3. Optical applications of glass-ceramics // J. Non-Cryst. Solids. 2010. Vol. 356, N 52.