Дзмітрый Сяргеевіч Магілёўцаў (н. 01.11.1969, г. Шклоў Магілёўскай вобласці) – фізік-тэарэтык. Член-карэспандэнт (2017), доктар фізіка-матэматычных навук (2009).
Даследаванні ў галіне квантавай оптыкі і квантавай інфарматыкі: рэканструкцыя квантавых станаў для высокадакладнай дыягностыкі, генерацыя некласічнага станаў святла для прымянення ў квантавых камунікацыях і крыптаграфіі, высокадакладных вымярэннях, метралогіі і дыягностыцы, фатонныя крышталі і ўзаемадзеянне выпраменьвання з рэчывам у іх, дынаміка адкрытых сістэм. Распрацаваў тэарэтычныя метады і падыходы, якія дазволілі прадказаць анамальную дысперсію групавой хуткасці ў фатонна-крышталічных оптавалакнах, немаркавскую дынаміку выпраменьвальнікаў ў фатонных крышталях, стварэнне звязанага атамна-палявога стану ў фатонных крышталях, аднаўленне квантавага стану з дапамогай вар'іравання страт альбо шумоў, немаркаўск характар згасання асцыляцый Рабі ў квантавых кропках, нетрывіяльную мадыфікацыю даўжыні лакалізацыі выпраменьвання ў слаістых метаматэрыяльных структурах, спосаб дыягностыкі сістэматычных памылак пры квантавай тамаграфіі і лакалізацыі прасторы пошуку квантавага стану, дыфузійны кансерватыўны характар распаўсюджвання квантавых станаў у дысіпатыўна звязаных сістэмах хваляводаў.
Аўтар больш за 140 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій.