Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ПАДУТАЎ Уладзімір Яўгенавіч

Уладзімір Яўгенавіч Падутаў (н. 04.07.1963, г. Мінск) – вучоны ў галіне папуляцыйнай біялогіі, генетыкі і біятэхналогіі. Член-карэспандэнт (2014), доктар біялагічных навук (2002).

Даследаванні па папуляцыйнай і эвалюцыйнай генетыцы лясных раслін, селекцыі драўняных відаў, лясной біятэхналогіі. Правёў ацэнку стану генетычных рэсурсаў, характару і накіраванасці генетыка-папуляцыйных працэсаў асноўных лесаўтваральных відаў Беларусі, выявіў заканамернасці відастваральнага працэсу іглічных відаў краін СНД, вызначыў для іх асноўныя этапы відаўтварэння і ўзровень генетычных змяненняў на кожным этапе, вывучыў філагеаграфію галоўных лесаўтваральных відаў Беларусі, распрацаваў метадалагічную базу для правядзення генетычнага маніторынгу ўсіх этапаў селекцыйнага насенняводства лясных парод.

Аўтар больш за 150 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій і 4 навукова-метадычных дапаможнікаў, 4 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Прэмія АН Беларусі (1995) за цыкл работ па інтэгральнай ацэнцы генетычных рэсурсаў іглічных лясоў Беларусі і сумежных дзяржаў і прынцыпам іх рацыянальнага выкарыстання.

Асноўныя працы:

  1. Популяционная и эволюционная генетика елей Палеарктики. Гомель, 2001 (в соавт.).
  2. Генетические ресурсы сосны и ели в Беларуси. Гомель, 2001.
  3. Методы молекулярно-генетического анализа. Минск, 2007 (в соавт.).