Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ПАЎЛЮКЕВІЧ Мікалай Уладзіміравіч

Паўлюкевіч Мікалай Уладзіміравіч (н. 18.05.1937, в. Бондары, Слуцкага р-на, Мінскай вобл.), вучоны ў галіне цеплафізікі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994), доктар фізіка-матэматычных навук (1991).

Даследаванні ў галіне кінетычнай тэорыі працэсаў цепла- і масапераносу пры фазавых ператварэннях і ў порыстых асяроддзях. Атрыманыя ім вынікі знаходзяць прымяненне пры апісанні нераўнаважных з'яў пераносу ў працэсах сушкі матэрыялаў і пры ўздзеянні высокаканцэнтраваных патокаў энергіі на порыстыя і кампазіцыйныя матэрыялы, у вакуумнай тэхніцы і цеплаахове.

Аўтар 150 навуковых прац, у т.л. 6 манаграфій, 6 вынаходак, 6 патэнтаў.

Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ім. акадэміка А. В. Лыкава 2003 года за манаграфію "Уводзіны ў тэорыю цепла- і масапераносу ў порыстых асяроддзях".

Узнагароджаны ордэнам " Знак Пашаны" (1980).

Асноўныя працы:

  1. Физическая кинетика и процессы переноса при фазовых превращениях. Мн.: Наука и техника, 1980 (в соавт.).
  2. О скольжении излучения в слое высокопористого материала // Инженерно-физический журнал. 1990. Т.59, №4.
  3. Введение в теорию тепло- и массопереноса в пористых средах. Мн.: Изд-во ИТМО НАНБ, 2002.