Міхаіл Фёдаравіч Піліпенка (н. 19.05.1936, в. Нежыхаў, Брагінскага р-на, Гомельскай вобл.), вучоны ў галіне этналогіі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994). Доктар гістарычных навук (1993), прафесар (1995). Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (1999).
Даследаванні па тэарэтычных пытаннях этнаграфіі, гісторыі беларускай этналогіі, этнічнай гісторыі Беларусі, гісторыі сям'і беларускіх сялян, звычаяў і абрадаў славянскіх народаў, гісторыі беларускіх народных святаў, традыцыйных народных вераванняў, беларускага мастацтва і фальклору. Распрацаваў канцэпцыю паходжання беларускага народа, аргументаваў адказы на пытанні: як паўстаў беларускі народ, яго традыцыйная культура, як фармавалася яго этнічная тэрыторыя, вызначыў яе вытокі, цэнтр, удакладніў адказ на пытанне аб непасрэдных продках беларускага народа.
Аўтар больш за 100 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфій.