Уладзімір Аляксандравіч Піліпенка (н. 18.07.1949, г. Мазыр, Гомельскай вобл.), фізік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000). Доктар тэхнічных навук (1991), прафесар (1995).
Выканаў даследаванні ў галіне кіраванай мадыфікацыі уласцівасцяў паўправаднікоў, тонкіх плёнак металаў і дыэлектрыкаў. Выявіў эфекты, якія прыводзяць да паскарэння працэсаў мадыфікацыі ўласцівасцяў розных матэрыялаў пад уздзеяннем светлавых імпульсаў і прапанаваў механізмы іх узнікнення: падваенне каэфіцыента дыфузіі прымешак і адсутнасць эфекту адцяснення базы эмітэрам пры цвердафазнай рэкрышталізацыі иённалегіраваных слаёў крэмнія; фарміраванне раўнаважкай, тэрмастабільнай структуры легіраваных плёнак алюмінія і іх кантакту да крэмнію; аднастадыйнае фарміраванне дісіліцыда тытана. Распрацаваў метады разліку тэмпературных рэжымаў і вызначыў аптымальныя ўмовы, якія забяспечваюць мінімізацыю такіх высілкаў. Ажыццявіў мадэляванне працэсаў фарміравання розных тонкаплёнкавых сістэм з ужываннем хуткай тэрмічнай апрацоўкі: гетэравання, аплаўлення лёгкаплаўкіх шклоў, рэкрышталізацыі плёнак алюмінія, дыфузійнага сінтэзу сіліцыдаў розных металаў і інш распрацаваў тэхналогію стварэння інтэгральных мікрасхем на базе хуткіх тэрмічных апрацовак.
Аўтар каля 260 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 40 вынаходстваў.