Фёдар Іванавіч Прывалаў (н. 10.03.1957, в. Перамога, Веткаўскага р-на, Гомельскай вобл.) – вучоны ў галіне раслінаводства. Член-карэспандэнт (2014), доктар сельскагаспадарчых навук (2009), прафесар (2013). Ганаровы доктар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (2013). Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (2017).
Навуковыя працы па інтэнсіфікацыі тэхналогій вырошчвання збожжавых культур за кошт навукова абгрунтаванага прымянення рэгулятараў росту, сродкаў абароны, біятэхнічных сродкаў, якія забяспечваюць павышэнне ўстойлівасці пасеваў да неспрыяльных фактараў навакольнага асяроддзя і атрыманне ўраджайнасці на ўзроўні 6-7 і больш тон збожжа з гектара. Удзельнічаў у стварэнні і ўкараненні ў вытворчасць больш за 30 новых высокаўраджайных з палепшанымі якасцямі прадукцыі гатункаў збожжавых, зернебабовых, тэхнічных і кармавых культур. Пад яго кіраўніцтвам на тэхналагічным палігоне Шыпяны ўведзены ў эксплуатацыю сучасны насенны завод. Ініцыяваў далучэнне Рэспублікі Беларусь да Еўрапейскай кааператыўнай праграмы па генетычных рэсурсах раслін (ECP/ GR), што забяспечыла ўступленне рэспублікі ў інтэграваную сістэму банкаў генаў Еўропы (АEGIS), дзякуючы чаму беларускія навукоўцы атрымалі доступ да генетычных рэсурсаў сельскагаспадарчых раслін навуковых устаноў Еўропы. Удзельнічаў у фарміраванні дзяржаўных праграм у галіне сельскагаспадарчай біятэхналогіі, развіцця селекцыі і насенняводства збожжавых, зернебабовых, тэхнічных і кармавых сельскагаспадарчых раслін.
Аўтар больш за 230 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій, 15 рэкамендацый, 15 Калектыўных выданняў/
Узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі" (2006).