Сяргей Кімавіч Рахманаў(н. 06.02.1952, г. Краснадар, Расійская Федэрацыя), вучоны ў галіне фізічнай хіміі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009), доктар хімічных навук (1997), прафесар (2005). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2001). Ганаровы прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы(2009).
Навуковыя працы ў галіне фізікахіміі ультрадысперсных сістэм, нанахіміі, фотахіміі неарганічных сістэм. Пад яго кіраўніцтвам створана новы навуковы напрамак, у рамках якога распрацаваны і ўкаранёны ў вытворчасць комплекс тэхналогій хіміка-фатаграфічнай апрацоўкі галагенсрэбных матэрыялаў, распрацаваны і ўкаранёны ў вытворчасць тэхналогіі перапрацоўкі прамысловых адходаў, якія змяшчаюць каштоўныя металы.
Аўтар больш за 220 навуковых прац, 37 вынаходстваў.