Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

РАДЗЬКО Усевалад Пятровіч

Усевалад Пятровіч Радзько (н. 24.01.1937, г. Шклоў, Магілёўскай вобл.), фізік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996), доктар фізіка-матэматычных навук (1985), прафесар (1990).

Навуковыя працы ў галіне інтэгральнай оптыкі. Выканаў комплекс эксперыментальных даследаванняў па распрацоўцы фізічных асноў працэсаў фарміравання планарных аптычных хваляводаў. Распрацаваў новыя метады фарміравання хваляводаў з шкла з дапамогай дэфузіі, электрадэфузіі, электролізу. Развіў метады фарміравання хваляводаў з выкарыстаннем высокачастотнага распылення, дыфузіі, іённага апраменьвання. Прапанаваў і даследаваў новы клас планарных аптычных хваляводаў, названых гамагеннымі. Даследаваў хваляводы, атрыманыя ў кварцавым шкле апрамяненнем іёнамі вадароду, дэйтэрыя, гелія, бору, азоту, S-хваляводы ў крышталічным кварцы, атрыманыя апрамяненнем іёнамі гелія. Распрацаваў фізічныя прынцыпы пабудовы і даследаваў функцыянальныя магчымасці акустааптычнага хваляводнага канвальвера, аднаразраднага бінарнага суматара, оптаэлетроннага дэшыфратара на палоскавых хваляводах і інш. Выканаў фундаментальныя даследаванні па стварэнні кампазіцыйных асяроддзяў і суперструктур для оптаэлектронікі з новымі аптычнымі і фотаэлектрычнымі ўласцівасцямі.

Аўтар больш за 140 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, 26 вынаходстваў.

Дзяржаўная прэмія БССР 1984 г. за работы ў галіне інтэгральнай оптыкі.

Асноўныя працы:

  1. Введение в интегральную оптику. Мн.: Наука и техника, 1975 (совм. с А.М. Гончаренко).
  2. Кинетика процесса формирования планарных волноводов в стеклах электродиффузией серебра // Физика и химия стекла. 1986. Т.12, № 6.
  3. Квантово-размерные структуры селенид кадмия / полимер, изготовленные методом вакуумного испарения // Письма в ЖТФ. 1996. Т.22, вып.13.