Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

РУМО Алег Алегавіч

Алег Алегавіч Румо (н. 26.07.1970, г. Слуцк, Мінскай вобласці) – хірург-трансплантолаг. Член-карэспандэнт (2017), доктар медыцынскіх навук (2012), прафесар (2015). Ганаровы прафесар Нацыянальнага навуковага цэнтра хірургіі ім. А.Н. Сызганава (Казахстан, 2012). Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2011).

Даследаванні ў галіне транспланталогіі і хірургіі па ўсталяванні заканамернасцяў ўзнікнення і развіцця сіндрому энтэральнай недастатковасці пры некратызіруючым панкрэатыце, кішачнай непраходнасці, перытаніце і пасля трансплантацыі печані, па распрацоўцы прылад і методык карэкцыі парушэнняў у тонкай і тоўстай кішцы пры цяжкіх экстраных хірургічных захворваннях органаў брушной поласці і пасля трансплантацыі печані, вывучэнню фактараў, якія ўплываюць на развіццё ішэмічна-рэперфузіоннага пашкоджанні органаў пры іх трансплантацыі, распрацоўцы прагнастычных крытэрыяў ранняй дысфункцыі трансплантаты печані і нырак, стварэнню прылад, якія дазваляюць паменшыць халадовае пашкоджанне органаў пры іх кансервацыі, вывучэнню механізмаў імунаталерантнасці пасля трансплантацыі органаў. Аўтар першых у Рэспубліцы Беларусь аперацый па трансплантацыі печані ад жывога і памерлага донара дарослым і дзецям (2008, 2010), шэрагу ўнікальных аперацый на гепатапанкрэатабіліарнай зоне, такіх як аўтатрансплантацыя печані, рэзекцыя магістральных сасудаў печані і падстраўнікавай залозы пры пухлінах. Упершыню выканаў у Рэспубліцы Беларусь і Рэспубліцы Казахстан паспяховыя аперацыі па трансплантацыі печані дарослым і дзецям ад жывога роднаснага донара.

Аўтар больш за 400 навуковых прац.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2016) за працу "Распрацоўка і ўкараненне тэхналогій трансплантацыі органаў у дзяцей і дарослых".

Узнагароджаны ордэнамі Пашаны (2008), Свяціцеля Кірылы Тураўскага II ступені (2011) і Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай (2012), медалём.

Асноўныя працы:

  1. Трансплантационные технологии в хирургии печени. Минск, 2017.
  2. Трансплантация печени при синдроме портальной гипертензии // Анналы хирургической гепатологии. 2015. Т. 20, №1.
  3. Improved survival in liver transplant recipients receiving prolongedrelease tacrolimus in the European Liver Transplant Registry // Am. J. Transplant. 2015. Vol. 15, N 5.