Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ШКУМАТАЎ Уладзімір Макаравіч

Уладзімір Макаравіч Шкуматаў (н. 30.05.1952, в. Брацкае, Нараўлянскага р-на, Гомельскай вобл.) – вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі. Член-карэспандэнт (2014), доктар біялагічных навук (1991), прафесар (2008).

Працы ў галіне біятэхналогіі, фізіка-хімічнай біялогіі, біяхіміі. На аснове з'явы "малекулярнага пазнавання" стварыў і ўжыў ферментатыўныя мікрарэактары для біятэхналагічнага атрымання актыўна пазначаных стэроідаў. Прапанаваў эксперыментальна-тэарэтычную мадэль на аснове рэкамбінантных мікраарганізмаў і метадаў біяінфарматыкі для ацэнкі прамога і пабочных дзеянняў лекавых злучэнняў. Устанавіў новы тып актыўнасці рэкамбінантных бактэрый, што з'яўляецца прынцыпова важным для стварэння спосабаў прадухілення развіцця паталагічных станаў з удзелам халестэрыну. Абгрунтаваў малекулярныя механізмы ўздзеяння імпульснага ультрагуку на малекулы-папярэднікі і актыўныя формы шэрагу ферментаў пры распрацоўцы новага акуста-ферментатыўнага метаду лячэння тромбаэмбалічных станаў. Стварыў кампазіцыі ферментных ачышчальнікаў "Крышталін-Ф" (сумесна з прадпрыемствам "ХімМедСінтэз"), сканструяваў новыя лініі рэкамбінантных мікраарганізмаў для біятэхналагічнага атрымання стэроідаў.

Аўтар больш за 260 навуковых прац, у тым ліку 7 Калектыўных манаграфій, 12 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Прэмія АН СССР і АН ГДР (1988) за лепшую навуковую працу "Ферментатыўныя ператварэнні ліпоідных рэчываў (стэроідаў). Выкарыстанне прынцыпаў монааксігеназнага каталізу для стварэння біятэхналагічных шляхоў атрымання фізіялагічна актыўных стэроідаў».

Асноўныя працы:

  1. Ultrasound-assisted fibrinogen and fibrin proteolysis // Advances in Medicine and Biology. 2012. Vol. 40 (в соавт.).
  2. Cytochrome P450 expression in Yarrowia lipolytica and its use in steroid biotransformation // Yarrowia lipolytica. Berlin ; Heidelberg, 2013 (в соавт.).
  3. Evaluation of the fluorescent probes Nile Red and 25-NBD-cholesterol as substrates for steroid-converting oxidoreductases using pure enzymes and microorganisms // FEBS J. 2013. Vol. 280, N 13 (в соавт.).
  4. 22-NBD-cholesterol as a novel fluorescent substrate for cholesterol-converting oxidore ductases // J. Steroid Biochem. Mol. Biol. 2013. Vol. 134 (в соавт.).