Аляксей Сцяпанавіч Скакун (н. 01.03.1946, в. Дастоева, Іванаўскага р–на, Брэсцкай вобл.) – вучоны ў галіне аграрнай эканомікі. Член-карэспандэнт (2009), доктар эканамічных навук (2005). Ганаровы доктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта (2011). Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (1993). Ганаровы грамадзянін Брэсцкага раёна (2015).
Навуковыя працы ў галіне эканомікі і кіравання аграпрамысловым комплексам. З яго ўдзелам распрацаваны асноўныя напрамкі і метадычныя падыходы аграпрамысловай палітыкі ў новых эканамічных умовах; навуковыя і практычныя рэкамендацыі правядзення працэсу пераўтварэнняў сацыяльна-эканамічных адносін, стварэння дзейсных кіраўніцкіх структур, размежавання функцый дзяржаўнага і гаспадарчага кіравання; абгрунтавана канцэпцыя пераўтварэння сацыяльна-эканамічных адносін пры пераходзе да новых рынкавых умоў гаспадарання.
Аўтар больш за 40 навуковых прац.
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1981), Кастрычніцкай рэвалюцыі (1986), Айчыны III ступені( 2015), медалём "За працоўные паслугі" (1973), іншымі медалямі.