Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

САЛТАНАЎ Уладзімір Усеваладавіч

Уладзімір Усеваладавіч Салтанаў (н. 15.02.1936, г. Орша Віцебскай вобл.), вучоны ў галіне фізіялогіі вісцэральных сістэм. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996), доктар біялагічных навук (1977), прафесар (1990).

Асноўны напрамак даследаванняў – аналіз функцыянальнай арганізацыі афферэнтных сістэм ўнутраных органаў, механізмаў вісцера-вісцаральных рэфлексаў, механізмаў самарэгуляцыі вегетатыўных функцый. Вывучыў функцыянальныя ўласцівасці адчувальных валокнаў органаў брушной і тазавай поласці, электрафізіялагічна ў спалучэнні з метадам дэгенерацыі прадстаўлены доказы існавання вегетатыўных афферэнтных нейронаў перыферычнага паходжання. Выяўлена і падрабязна вывучана адмысловая група ўласных вегетатыўных аффэрентных нейронаў, апасрэдуючых на ўзроўні прэвертэбральных сімпатычных гангліяў перадачу інтэрацэптыўных уплываў на функцыю наднырачнікаў. Устаноўлены заканамернасці змяненняў рэфлектарных рэакцый, якія ляжаць у аснове шэрагу расстройстваў, спалучаных з вісцаральным болем, ульцерагенезам, вагатаміяй, ішэміі тонкай кішкі, паказана вядучая роля эндагеннага монааоксіда азоту, бактэрыяльнага ліппалісахарыда, адэназіна ў мадуляцыі актыўнасці эферэнтнага і цэнтральнага звёнаў вісцаральная рэфлексаў.

Аўтар 270 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфій.

Узнагароджаны медалямі.

Асноўныя працы:

  1. Электрофизиологический анализ висцеральных афферентных систем. Минск: Наука и техника, 1973 (совм. с И.А.Булыгиным).
  2. Морфофункциональные и биохимические эффекты фактора роста нервов. Минск: Наука и техника, 1987.
  3. Механизмы саморегуляции вегетативных функций. Минск: Навука i тэхнiка, 1989.
  4. Механизмы саморегуляции вегетативных функций в норме и патологии. Минск: Наука и техника, 1994.