Рыгор Іванавіч Тарануха (н. 25.09.1933, п. Вазнясенск, Клімаўскага раёна, Бранскай вобл., Расія) - селекцыянер і насенненавод. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996-2002), доктар сельскагаспадарчых навук( 1978), прафесар (1980). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1990). Вынаходнік СССР (1990). Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Навуковыя працы ў галіне селекцыі, генетыкі, насенняводства і тэхналогіі вырошчвання сельскагаспадарчых культур. Стварыў каштоўны генафонд новых формаў, узораў і гатункаў культурных раслін, распрацаваў шэраг тэарэтычных палажэнняў па ўдасканаленні селекцыйнага і насенняводчага працэсаў палявых культур. Пад яго кіраўніцтвам праведзена шырокая навукова-даследчая, селекцыйна-генетычная праца па лубіну жоўтаму і вузкалістоваму, азімаму жыту і яравым ячменю, пшаніцы азімай і яравой, канюшыны лугавой і галеге усходняй, лёну-даўгунцу і іншым культурам. Створана 4 гатункі жоўтага і 4 гатункі вузкалістовага лубіна, па адным гатунку яравога ячменю і азімай пшаніцы.
Аўтар больш як 250 прац, у тым ліку 12 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, 3 манаграфій, 9 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы і гатункі.
Узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў (1986), "Знак Пашаны" (1973).