Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ЦІХІНЯ Валерый Гур'евіч

Валерый Гур'евіч Ціхіня (н. 01.10.1940, г.п. Капаткевічы, Петрыкаўскага р-на, Гомельскай вобл.), вучоны-юрыст. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994), доктар юрыдычных навук (1985), прафесар (1987). Заслужаны юрыст БССР (1990).

Навуковыя працы прысвечаны ўдасканаленню нацыянальнага заканадаўства. Прымаў удзел у падрыхтоўцы законапраектаў (праект Грамадзянскага кодэкса, праект Кодэкса законаў аб працы і інш.). Асноўны навуковы напрамак – праблемы фарміравання дэмакратычнай прававой дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь, Міжнароднае прыватнае права, грамадзянскі працэс.

Аўтар каля 400 навуковых прац, у т.л. 29 манаграфій і 15 падручнікаў.

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986), 3 медалямі.

Асноўныя працы:

  1. Применение криминалистической тактики в гражданском процессе. Минск: Изд-во БГУ, 1976.
  2. Теоретические проблемы применения данных криминалистики в гражданском судопроизводстве. Минск: Выш. шк., 1983.
  3. Научно-практический комментарий к Гражданскому процессуальному кодексу Белорусской ССР. Минск: Беларусь, 1989.
  4. Гражданское процессуальное право Республики Беларусь. Особенная часть. Минск: Молодеж. науч. о-во, 2002.
  5. Международное частное право. Минск: Кн. Дом, 2007.
  6. Правовые основы научной деятельности в Республике Беларусь. Минск: Право и экономика, 2008 (в соавт.).
  7. Избранные научные труды по праву. Минск: Право и экономика, 2009.
  8. Научно-практический комментарий к Кодексу Республики Беларусь о браке и семье. Минск: ГИУСТ БГУ, 2010 (в соавт.).