Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ЦІТОК Уладзімір Уладзіміравіч

Уладзімір Уладзіміравіч Ціток (н. 25.10.1959, г. Мінск) – вучоны ў галіне генетыкі, селекцыі, фізіялогіі і біяхіміі раслін. Член-карэспандэнт (2014), доктар біялагічных навук (2002).

Даследаваў генетычны і селекцыйны патэнцыял роду Linum на аснове распрацоўкі многотестовых малекулярна-генетычных і фізіка-хімічных метадаў аналізу. Абгрунтаваў і распрацаваў генетычныя прынцыпы біяэнергетычнай канцэпцыі гетэрозісу, якая дазваляе пашырыць уяўленні аб механізме фарміравання гібрыднай магутнасці пры атрыманні высокапрадуктыўных гібрыдаў сельскагаспадарчых культур і стварыць базу для практычнага выкарыстання атрыманых дадзеных у селекцыйным працэсе лёну, тамата, пшаніцы, трыцікале і іншых культур, ідэнтыфікацыі і аналізу стваранай у Рэспубліцы Беларусь ільнопрадукцыі. Значна пашырыў даследаванні рэдкіх і знікаючых відаў раслін прыроднай флоры Беларусі, лекавых, рэзка-араматычных, кармавых і біяэнергетычных раслін.

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 14 манаграфій, 18 гатункаў раслін, 4 патэнтаў.

Міждзяржаўная прэмія "Зоркі Садружнасці" (2015) за цыкл работ і распрацовак «"Бэз Перамогі" як інструмент выкарыстання калекцый дэкаратыўных раслін батанічных садоў краін СНД для адлюстравання гераічнага мінулага савецкага народа і фарміравання патрыятызму».

Асноўныя працы:

  1. Биоэнергетические процессы при гетерозисе. Минск, 1991 (в соавт.).
  2. Генетика, физиология и биохимия льна. Минск, 2010 (в соавт.).
  3. Современные инструментальные методы анализа льнопродукции. Минск, 2011 (в соавт.).