Альберт Фёдаравіч Трафімаў (н. 25.11.1936, г. Барысаў, Мінскай вобл.), вучоны ў галіне ветэрынарыі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996-2002). Доктар ветэрынарных навук (1988), прафесар (1991).
Навуковыя працы ў галіне ветэрынарнай санітарыі, заагігіены і тэхналогіі вытворчасці прадуктаў жывёлагадоўлі. Выканаў асноўныя работы па тэарэтычнаму абгрунтаванню сістэм і спосабаў ўтрымання жывёл на фермах і комплексах, энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій вытворчасці малака і вырошчвання рамонтнага маладняку. Распрацаваў параметры рэканструкцыі малочна-таварных ферм, нормы тэхналагічнага праектавання для будаўніцтва і рэканструкцыі жывёлагадоўчых ферм. Адзін з аўтараў Рэспубліканскай комплекснай праграмы павышэння эфектыўнасці вытворчасці малака, праграмы па комплекснай ацэнцы тэхналогіі вядзення жывёлагадоўлі з мэтай яе аптымізацыі, зніжэння сабекошту вытворчасці прадукцыі ў гаспадарках Брагінскага, Хойніцкага і іншых раёнаў Гомельскай і Магілёўскай абласцей, праграмы па адпрацоўцы сістэмы безпрывязнага ўтрымання жывёл і даеннем у даільнай зале, праграмы гігіенічных і тэхналагічных мерапрыемстваў, якія забяспечваюць зніжэнне экалагічнага ціску на навакольнае асяроддзе.
Аўтар больш за 300 работ, у тым ліку 7 манаграфій, 2 падручнікаў, 13 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.