Сяргей Аляксандравіч Усанаў (н. 14.05.1948, в. Ільіна, Валадарскага раёна, Горкаўскай вобласці, Расія), біяхімік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар хімічных навук (1990), прафесар (2003).
Навуковыя працы ў галіне біяарганічнай хіміі, біяхіміі і малекулярнай біялогіі. Выканаў даследаванні па ўсталяванні структуры і функцыі редокс-бялкоў цытахром Р450-залежных сістэм, якія ўдзельнічаюць у біясінтэзе найважнейшых прыродных біярэгулятараў (стэроідныя гармоны, вітаміны, жоўцевыя кіслоты) і метабалізме ксенабіоцікаў, накіраваныя на высвятленне малекулярных механізмаў шэрагу спадчынных захворванняў чалавека, звязаных з парушэннем біясінтэзу найважнейшых біярэгулятараў і гарманальнай рэгуляцыі. Распрацаваў навуковыя асновы і тэхналогію выдзялення і ачысткі найважнейшых мембраназвязаных ферментаў і ажыццявіў іх фізіка-хімічную характарыстыку. Укараніў у практыку шэраг малекулярна-біялагічных метадаў даследавання, распрацаваў тэхналогіі гетэралагічнай экспрэсіі мембранных бялкоў у бактэрыях, якія дазваляюць атрымліваць найважнейшыя рэкамбінантныя бялкі чалавека ў высокаачышчаным стане, і падыходы да выкарыстання прынцыпаў монааксігеназнага каталізу і рэкамбінантныя бялкоў чалавека для патрэб біятэхналогіі і медыцынскай практыкі. Стварыў напрамак – структурную геноміку стэроідагенезу, у рамках якога ўсталяваў прасторавую структуру найважнейшых ізаформ цытахром Р450, якія ўдзельнічаюць у біясінтэзе халестэрыну, глюкакартыкоідаў, мінералкартікаідаў, вітаміна D3 і жоўцевых кіслот.
Аўтар больш за 350 навуковых прац, 20 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
Прэмія Акадэміі Навук СССР і ГДР (1990) за лепшыя работы ў галіне прыродазнаўчых навук, лаўрэат прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за цыкл работ (2013).