Уладзімір Уладзіміравіч Усеня (н. 27.08.1958, в. Пасека, Старадарожскага р-на, Мінскай вобл.) – вучоны ў галіне лесазнаўства. Член-карэспандэнт (2017), доктар сельскагаспадарчых навук (2004), прафесар (2010).
Навуковыя працы ў галіне лесазнаўства, лясной піралогіі і аховы лясоў ад пажараў. Даследаваў прадуктыўнасць, урадлівасць глебы і аднаўленне лясных фітацэнозаў пасля пажараў. Прапанаваў дыягнастычныя паказчыкі па ацэнцы пажараўстойлівасці насаджэнняў асноўных лесаўтваральных парод і дыферэнцыраваную сістэму вядзення ў іх гаспадаркі пасля пажараў. Выканаў лесапажарнае раянаванне тэрыторыі Беларусі. Распрацаваў і ўкараніў у практыку аховы лясоў перспектыўныя тэхналогіі лакалізацыі і тушэння пажараў на аснове прымянення айчынных экалагічна бяспечных хімічных складаў.
Аўтар больш як 220 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій.