Францішак Іванавіч Вісмант (н. 12.06.1950, г. Ліда, Гродзенскай вобл.), вучоны ў галіне фізіялогіі і паталогіі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1997).
Работы ў галіне паталагічных механізмаў у ахоўна-прыстасоўвальных рэакцыях арганізма. Высветлена роля эндатаксінаміі ў фізіялогіі і паталогіі, ва ўзнікненні дызрэгуляцыйнай паталогіі, вывучаны механізмы парушэння і падтрымання сістэмных функцый арганізма, тэмпературнага гамеастазу, термарэзістэнтнасці ва ўзнікненні перадпаталагічных і паталагічных станаў, у патагенезе гіпертэрміі і ліхаманкавых станаў. Даказана рэгулятарная і патагенетычная ролю сістэмы арганічнага протэаліза і эндагенных інгібітараў протеиназ ў цэнтральных механізмах рэгуляцыі тэмпературы цела. Эксперыментальна ўстаноўлена значэнне ренінангеатэнзінавай сістэмы мозгу, эндагенных інгібітараў протэіназ ў механізмах развіцця ліхаманкавых станаў. Устаноўлена, што павышэнне актыўнасці альфа-антытрыпсіну ў крыві з'яўляецца важным патагенетычным фактарам эндатаксіны ліхаманкі. Паказаў цесную ўзаемасувязь паміж функцыянальнай актыўнасцю термарэгулятарных структур мозгу і ўзроўнем ў крыві эндагенных інгібітараў протэіназ, якія сінтэзуюцца гепатацітамі. Высветлена рэгулятарная роля гепатацытаў і клетак Купфера, іх дэтаксікаціоннай і эндатаксінааясшкоджваюшчай функцыі ў механізмах фарміравання тырэоіднага статусу арганізма і рэгуляцыі тэмпературы цела.
Аўтар больш за 260 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій, 3 падручнікаў і 2 вынаходстваў.
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2007).