Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ВАРАБЕЙ Аляксандр Уладзіміравіч

Аляксандр Уладзіміравіч Варабей (н. 06.07.1955, ст. Чырвоны Бераг, Жлобінскага р-на, Гомельскай вобл.) – вучоны ў галіне хірургічнай гастраэнтэралогіі, калапракталогіі і эндаскапіі. Член-карэспандэнт (2014), доктар медыцынскіх навук (2000), прафесар (2003). Ганаровы доктар Львоўскага нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта (2011). Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2004).

Стварыў эксперыментальныя мадэлі шэрагу хірургічных захворванняў органаў брушной поласці і іх патагенезу, што дазволіла навукова абгрунтаваць і ўкараніць у практыку новыя алгарытмы дыягностыкі і хірургічнага лячэння шматлікіх захворванняў страўнікава-кішачнага тракта, сярэднесцення і забрушыннайвобласці, некаторыя з іх – з сусветным прыярытэтам. Распрацаваў навуковую канцэпцыю сістэмы хірургічнай і медыка-сацыяльнай рэабілітацыі стаміраваных пацыентаў, якая ўпершыню ў СНД была паспяхова рэалізавана ў 1996 г. у маштабах Рэспублікі Беларусь. Праводзіць даследаванні па распрацоўцы і ўкараненні новых лазерных хірургічных тэхналогій абдамінальную хірургію, флебоалогію і эндаскапію.

Аўтар больш за 450 навуковых прац, у тым ліку 16 манаграфій і практычных кіраўніцтваў, 22 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 34 патэнтаў.

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2013).

Асноўныя працы:

  1. Стриктуры гепатикоеюноанастомозов. Минск, 2012 (в соавт).
  2. Болезнь Гиршпрунга у детей и взрослых. Минск, 2016 (в соавт.).
  3. Эзофагоколопластика. Минск, 2017 (в соавт.).