Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ЖАБІНСКІ Уладзімір Мікалаевіч

Уладзімір Мікалаевіч Жабінскі (н. 05.07.1960, в. Шутавічы, Смаргонскага р–на, Гродзенскай вобл.) – хімік-арганік. Член-карэспандэнт (2017), доктар хімічных навук (2000), дацэнт (2011).

Даследаванні ў галіне хімічнага сінтэзу і выкарыстання стэроідаў, у прыватнасці, гармонаў раслін-брассінастероідаў. Шэраг работ прысвечаны распрацоўцы метадаў пабудовы структурных фрагментаў поліфункцыяналізіраванных стэроідаў. Ажыццявіў сінтэз важнейшых брасінастэроідаў, адпаведных ізатопна- і флуарэсцентна мечаных вытворных. Удзельнічаў у распрацоўцы канцэпцыі рэгуляцыі жыццяздольнасці і прадуктыўнасці раслін з дапамогай стэроідных гармонаў, стварэнні і ўкараненні прынцыпова новых аграпрэпаратаў і экалагічна дружалюбных тэхналогій на гэтай аснове.

Аўтар больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1996) за цыкл прац «Сінтэз, даследаванне і выкарыстанне брасінастэроідаў – новага класа гармонаў раслін».

Асноўныя працы:

  1. Брассиностероиды. Минск, 1993 (в соавт.).
  2. Brassinosteroids. A New Class of Plant Hormones. San Diego, 1999.
  3. Steroid plant hormones: effects outside plant kingdom // Steroids. 2015. Vol. 97 (в соавт.).