Якаў Мікітавіч Афанасьеў (21.10.1877, г. Балашоў, Саратаўскай вобл., Расія – 20.12.1937), вучоны-глебазнаўца. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1928), доктар геолага-мінералагічных навук (1934), прафесар (1921).
Праводзіў даследаванні глеб, склаў першую глебавую карту БССР. Аўтар прац па пытаннях павышэння ўраджайнасці ў розных глебавых раёнах Беларусі, барацьбы з залішняй вільготнасцю ў глебах.
Апублікаваў больш за 30 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфіі.