Іосіф Мікалаевіч Ахвердов (28.06.1916, г. Тбілісі, Грузія – 19.01.2007), вучоны ў галіне будаўніцтва. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1960), доктар тэхнічных навук (1958), прафесар (1962). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1989). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Навуковыя даследаванні прысвечаны праблемам фізіка-хімічнай механікі, рэалогіі бетонных сумесяў, трываласці і дэфарматыўнасці бетону, тэхналогіі вырабу бетонных і жалезабетонных вырабаў і канструкцый. Распрацаваў і ўкараніў у вытворчасць метад паасобнага падводнага і надводнага бетанавання масіўных збудаванняў, тэхналогію вытворчасці жалезабетонных напорных і безнапорных труб.
Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 16 манаграфій.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені( 1985), Чырвонай Зоркі (1943), "Знак Пашаны" (1966), медалём Францыска Скарыны (1997), медалямі.