Мікалай Сяргеевіч Акулаў (12.12.1900, г. Арол, Расія – 21.09.1976), фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1940), доктар фізіка-матэматычных навук (1936), прафесар (1936).
У канцы 1920-х гадоў сфармуляваў агульны закон ферамагнітных з'яў – закон анізатрапіі, які ўсталёўвае сувязь паміж магнітнымі і механічнымі ўласцівасцямі феррамагнецікаў. Выявіў тэмпературную залежнасць анізатрапіі ферамагнецікаў. Стварыў метады аналізу ферасплаваў і спосабы знаходжання дэфектаў у металічных вырабах. Аўтар прац па тэорыі хімічнай дынамікі і ланцуговых працэсаў, статыстычнай тэорыі дыслакацыі, тэорыі пластычнасці і трываласці.
Аўтар больш за 200 навуковых прац, у т.л. 4 манаграфіі, 20 вынаходстваў.
Дзяржаўная прэмія СССР 1941 г. за стварэнне тэорыі феррамагнетызму і яе практычнае прымяненне. Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г. за распрацоўку і ўкараненне электрамагнітных метадаў і сродкаў неразбуральнага кантролю механічных уласцівасцяў ферамагнітных матэрыялаў і вырабаў. Прэмія Германскай АН (1930), Ракфелераўская прэмія (1932), прэмія імя М.В. Ламаносава АН СССР (1953).
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1951), медалямі.