Мікалай Іванавіч Аринчин (28.02.1914, г. Зямлянск, Варонежскай вобл., Расія – 06.11.1999), фізіёлаг. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1966), доктар біялагічных навук (1955), прафесар (1960). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Работы ў галіне фізіялогіі і паталогіі кровазвароту, параўнальнай і эвалюцыйнай геранталогіі. Распрацаваў метады даследавання і стварыў новыя апараты для комплекснага даследавання сардэчна-сасудзістай сістэмы. Яго працы ў галіне фізіялогіі і паталогіі кровазвароту, параўнальнай і эвалюцыйнай геранталогіі і мышачнай дзейнасці ўтрымліваюць новыя дадзеныя аб трохфазнай структуры сардэчнага цыкла і інтэрпрэтацыі электракардыяграмы, класіфікацыю сардэчна-сасудзістай сістэмы па тыпах самарэгуляцыі кровазвароту і патагенетычных формах гіпер- і гіпатэнзіі, темпацыклічную гіпотэзу жыццядзейнасці, старэння і даўгалецця, вібрацыйную гіпотэзу, з дапамогай якой зроблена адкрыццё "Мікрапампоўная ўласцівасць шкілетных цягліц - перыферычных "сэрцаў" чалавека і жывёл", схему гемадынамік, абгрунтаванне 23 новых навуковых тэрмінаў, якія ўнесены ў "Слоўнік фізіялагічных тэрмінаў" (М., 1987).
Аўтар больш за 320 навуковых прац, у т.л. 11 манаграфій, 5 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы і 1 патэнта.
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга( 1962), Айчыннай вайны I ступені (1985), двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені (1945), Чырвонай Зоркі (1944), медалямі.