Станіслаў Аляксандравіч Астапчык (н. 07.09.1935, г. Мар'іна Горка, Мінскай вобл.), вучоны ў галіне матэрыялазнаўства ў машынабудаванні. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986; чл.-кар. з 1984), доктар тэхнічных навук (1980), прафесар (1984). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2001).
Навуковыя працы па фізіцы метастабільных станаў у металах і сплавах, фізічным асновам фазавых і структурных ператварэнняў пры ўздзеянні інтэнсіўных патокаў энергіі, ўплыву вялікіх хуткасцяў нагрэву і астуджэнні на крытычныя кропкі і інтэрвалы фазавых і структурных ператварэнняў; па ўзаемадзеянні тэмпературнага і структурнага франтоў, механізму і кінетыцы гетэрагенных фазавых і структурных ператварэнняў у мартэнсітна-старэючых, нержавеючых сталях і сталях пераходнага класа; па хуткаснаму бесперапыннаму адпалу электратэхнічных і авталіставых сталей, каляровых сплаваў. Работы апошніх гадоў звязаны з лазернай мадыфікацыяй паверхні, лазерным тэрмаўпраменьваннем, узаемадзеяннем магутнага выпраменьвання з рэчывам, лазерным сінтэзам і самараспаўсюджаюшчымся высокатэмпературным сінтэз-працэсам.
Аўтар больш за 140 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 5 патэнтаў і 27 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы.
Дзяржаўная прэмія СССР 1986 г. за стварэнне навуковых асноў, распрацоўку і прамысловае ўкараненне тэхналагічных працэсаў тэрмічнага ўмацавання сталей і сплаваў. Прэмія акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы 2001 г. за работу "Вывучэнне механізма і кінетыкі фазавых і структурных пераўтварэнняў у нераўнаважных умовах і распрацоўка перспектыўных тэхналогій умацавання сталей і сплаваў".
Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай рэвалюцыі (1986), "Знак Пашаны" (1976), медалямі.