Мікалай Фёдаравіч Бліадухо (10.12.1878, г. Чэрвень, Мінскай вобл. - 13.01.1935), геолаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1928), прафесар (1926).
Арганізатар работ па геалагічнай здымцы і разведцы карысных выкапняў у БССР. Вывучаў крэйдавыя адклады і фасфарыты на рацэ Сож. Вынікі даследаванняў з'явіліся падставай для будаўніцтва Крычаўскага цэментнага завода. Па выніках геамагнітнай здымкі даў прагноз выяўлення жалезнарудных канцэнтрацый у нетрах Рэспублікі. Упершыню склаў геалагічныя карты дачацвярцічных і чацвярцічных адкладаў, карысных выкапняў БССР.
Апублікаваў каля 20 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфіі.