Бадзяка Міхаіл Мікалаевіч (17.08.1914, в. Печары, Касцюковіцкага р-на, Магілёўскай вобл. - 19.02.1998), вучоны ў галіне металазнаўства. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1974), доктар тэхнічных навук, прафесар (1968). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1981).
Навуковыя працы па даследаванні тэрмакінэтыкі структурных і фазавых ператварэнняў у металах і сплавах ва ўмовах высокіх і звышвысокіх хуткасцяў нагрэву, працэсам вяртання металаў і рэкрышталізацыі металаў, у якіх эксперыментальна усталяваны тэмпературны гістарэзіс рэкрышталізацыйных працэсаў пад уздзеяннем вялікіх хуткасцяў нагрэву. Распрацаваў тэарэтычныя асновы тэрмакінэтыкі рэкрышталізацыі.
Аўтар каля 200 навуковых прац, у т.л. 5 манаграфій, больш за 30 вынаходстваў.
Дзяржаўная прэмія БССР 1988 г. за распрацоўку тэорыі, тэхналогіі і абсталявання для атрымання гетэрагенных матэрыялаў метадамі электратэрміі і арганізацыі серыйнай вытворчасці гэтых матэрыялаў.
Узнагароджаны медалямі.