Аляксандр Аляксандравіч Багамолец (24.05.1881, г. Кіеў, Украіна – 19.07.1946) – біёлаг, патафізіёлаг. Акадэмік (1933), акадэмік НАН Украіны (1929), Акадэміі Навук СССР (1932), Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1944), доктар медыцыны (1909), прафесар (1911). Герой Сацыялістычнай Працы (1944). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР( 1935), заслужаны дзеяч навукі УССР (1943).
Навуковыя працы па паталагічнай фізіялогіі, эндакрыналогіі, вегетатыўнай нервовай сістэме, анкалогіі і паталогіі злучальнай тканіны, праблемах даўгалецця. Распрацаваў эфектыўны метад уздзеяння на злучальную тканіну антырэтыкулярнай цытатаксічнай сыроваткай, які прымяняўся для паскарэння працэсаў зрастання пераломаў і лячэння пашкоджаных мяккіх тканін. Ініцыятар і кіраўнік работ па кансервацыі крыві.
У 1946 Кіеўскаму Медыцынскаму Інстытуту прысвоена імя А.А. Багамольца (з 1995 – Нацыянальны медыцынскі ўніверсітэт ім. А.А. Багамольца).
Аўтар больш за 100 навуковых прац.
Дзяржаўная прэмія СССР (1941) за навуковую працу "Кіраўніцтва па паталагічнай фізіялогіі" у 3 т., распрацаваны пад яго кіраўніцтвам і апублікаваны ў 1935 – 1937 гг.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1940, 1944), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944), Айчыннай вайны I ступені (1945), медалямі.