Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

БОЙКА Барыс Барысавіч

Барыс Барысавіч Бойка (06.08.1923, в. Ходароўка, Горацкага р-на, Магілёўскай вобл. – 29.08.1999), фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1974; чл.-кар. з 1969), доктар фізіка-матэматычных навук (1965), прафесар (1976). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Навуковыя працы па вымушанай аптычнай анізатрапіі і квантавай электроніцы. Распрацаваў тэарэтычныя і эксперыментальныя асновы палярызацыйна-аптычнага метаду вывучэння працэсаў плыні глейкіх асяроддзяў. Стварыў арыгінальныя імпульсныя палярызацыйна-аптычныы прылады для эксперыментальнага вывучэння з'явы вымушанай аптычнай анізатрапіі, аптычны квантавы генератар з узмацненнем пры адлюстраванні ад узмацняльнага асяроддзя і фільтры для кіравання лазерным выпраменьваннем. Прадказаў з'яву аптычнага гістарэзісу пры адлюстраванні ад нелінейнай асяроддзя, пацверджанае пасля на вопыце.

Аўтар больш за 100 навуковых прац, у т.л. 2 манаграфій, 15 вынаходстваў.

Дзяржаўная прэмія БССР 1990 г. за цыкл работ "Адлюстраванне святла ад узмацняльных і нелінейных асяроддзяў".

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1981), Айчыннай вайны I ступені (1985), медалямі.

Асноўныя працы:

  1. Фотопластичность. Мн.: Изд-во АН БССР, 1957 (совм. с С.И.Губкиным, С.И.Добровольским).
  2. Отражение света от усиливающих и нелинейных сред. Мн.: Наука и техника, 1988 (совм. с Н.С.Петровым).