Васіль Кірылавіч Бандарчык (01.08.1920, в. Кірава, Слуцкага р-на, Мінскай вобл. – 16.02.2009), этнограф. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1972), доктар гістарычных навук (1965), прафесар (1978). Заслужаны работнік культуры БССР (1980). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Асноўныя навуковыя працы па пытаннях гісторыі і сучаснай беларускай этнаграфіі, фальклору, матэрыяльнай і духоўнай культуры.
Аўтар больш за 270 навуковых прац, у т.л. 5 індывідуальных манаграфій і 27 манаграфій у суаўтарстве.
Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 1999 г.за манаграфію "Беларусы. Гістарыя этналагічнага вывучэння".
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені (1985), медалём Францыска Скарыны (2001), медалямі.