Васіль Васільевіч Барысенка (25.04.1904, г. Барысаў, Мінскай вобл. - 26.07.1984), літаратуразнаўца, крытык. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1969; чл.-кар. з 1957), доктар філалагічных навук (1956), прафесар (1956). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1974). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Асноўныя навуковыя працы прысвечаны тэорыі і гісторыі беларускай літаратуры, беларускай тэксталогіі. Даследаваў творчасць Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, З. Бядулі, В. Дуніна-Марцінкевіча, П. Труса. Навуковы рэдактар і сааўтар "Гiсторыi беларускай савецкай лiтаратуры" (т.1-2, 1964-66), "Гiсторыi беларускай дакастрычнiцкай лiтаратуры" (т.1-2, 1968-69), "Нарысаў па гiсторыi беларускай лiтаратуры" (1956). Суаўтар падручніка і хрэстаматыі "Беларуская лiтаратура" для 8-го класса (1959, 19 выд. 1978), складальнік хрэстаматыі "Беларуская лiтаратура: Дакастрычнiцкi перыяд" для педвучылішча (1953), паручніка "Родная лiтаратура" для 10-го класа (1961), зборніка "Беларуская дакастрычнiцкая проза" (1965), "Беларуская дакастрычнiцкая паэзiя" (1967).
Аўтар больш за 70 навуковых прац, у т.л. 2 манаграфій.
Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Коласа 1980 г. за ўдзел у працы над 2-млявым даследаваннем "Гісторыя беларускай даакцябрскай літаратуры" і "Гісторыя беларускай савецкай літаратуры" (1977).
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені (1944), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949), Чырвонай Зоркі (1944, 1945), медалямі.