Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

БАРАДУЛЯ Валянцін Аляксеевіч

Валянцін Аляксеевіч Барадуля (н. 10.10. 1937, г.п. Копысь, Аршанскага р-на, Віцебскай вобл. - 24.12.2020), цеплаэнергетык. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000), доктар тэхнічных навук (1987), прафесар (1989).

Развіў навуковы напрамак па цепла- і масапераносе ў дысперсных сістэмах тыпу ўзважаны (псеўдаажыжаны, кіпячы, цыркулюючы) пласт. Выканаў комплекс даследаванняў і распрацовак па стварэнні высокаэфектыўных цеплаэнергетычных і хімічных тэхналогій, у тым ліку для экалагічна чыстага спальвання і тэрмічнай перапрацоўкі нізкагатунковых паліваў і іншых мясцовых энергарэсурсаў, якія з'явіліся асновай стварэння шэрагу перспектыўных энергетычных вадагрэйных і паравых аўтаматызаваных кацельных установак для пара- і цеплазабеспячэння цеплавой магутнасцю 0,25-3,0 МВт на розных відах паліва, якія маюць павышаны ККД, меншую металаёмістасць і палепшаныя экалагічныя характарыстыкі.

Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій, 60 вынаходстваў і патэнтаў.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі 2002 г. за распрацоўку навуковых асноў, стварэнне і ўкараненне новых энергаэфектыўных цепламасаабменных тэхналогій і абсталявання для энергетычнага комплексу і іншых галін народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Прэмія імя акадэміка А.В. Лыкава 2005 г. Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за цыкл работ "Цепла-і масаперанос у неаднародных асяроддзях з улікам гідрадынамікі, фазавых і хімічных ператварэнняў".

Узнагароджаны медалямі, ганаровым знакам "Вынаходнік СССР" (1987 г.), залатым медалём Беларускай інжынернай акадэміі (2003 г.) за заслугі ў развіцці навукі і тэхнікі.

Асноўныя працы:

  1. Математические модели химических реакторов с кипящим слоем. Мн.: Наука и техника, 1976 (совм. с Ю.П. Гупало).
  2. Сжигание твердого топлива в псевдоожиженном слое. Мн.: Наука и техника, 1980 (совм. с Л.М. Виноградовым).
  3. Гидродинамика и теплообмен в псевдоожиженном слое под давлением. Мн.: Наука и техника, 1982 (совм. с В.Л. Ганжой, В.И. Ковенским).